Спадчына: Высокаўскі раён
Аўторак, 25 Лістапад 2025 18:19
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Высокаўскага раёна (1940–1962), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Высокаўскі раён з цэнтрам у г. Высокае ў складзе Брэсцкай вобласці.